Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2021, 14:47

Лукашэнка: беларускі бок пастараецца зрабіць усё, каб палепшыць быт мігрантаў

26 лістапада, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок пастараецца зрабіць усё, каб палепшыць быт мігрантаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з бежанцамі каля ТЛЦ побач з пунктам пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У лагеры бежанцаў круглымі суткамі працуюць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, валанцёры гуманітарных місій, а таксама беларускія чыноўнікі і сілавікі. Аляксандр Лукашэнка заклікаў бежанцаў пры неабходнасці звяртацца да іх па дапамогу і не баяцца беларускіх сілавікоў, якім даручана забяспечыць бяспеку ў лагеры.

"Гэта вашы сябры, мае пагранічнікі. Іх баяцца не трэба. Вы да іх можаце звярнуцца з любой просьбай, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Тут прысутнічаюць кіраўнікі органаў улады Гродна і Мінска. Вы можаце да іх звярнуцца па любым пытанні. Калі гэта пытанне датычыцца мяне або ўрада, мне даложаць на працягу сутак. Калі гэта бытавыя пытанні, вы ім скажыце - мы будзем іх вырашаць".

"Мы будзем старацца забяспечыць вас прадуктамі харчавання, апрануць вас. Мы будзем рабіць усё для таго, каб вы атрымалі пітную ваду, каб вы маглі адвесці ў лазню дзетак, каб жонкі вашы маглі схадзіць у лазню і вы. Мы будзем рабіць усё, каб зрабіць ваш часовы быт крыху лягчэйшым", - запэўніў Прэзідэнт мігрантаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі