Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 ліпеня 2022, 09:00

Лукашэнка: беларускі бок гатовы да аднаўлення канструктыўнай работы з Канадай на карысць народаў дзвюх краін

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Канады з нацыянальным святам - чарговай гадавінай незалежнасці дзяржавы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У гэтым годзе дыпламатычным адносінам паміж нашымі краінамі споўнілася 30 гадоў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - За мінулыя дзесяцігоддзі часта насуперак палітычнай кан'юнктуры рэалізаваны шэраг сумесных праектаў у гуманітарнай і адукацыйнай сферах, у галіне эканомікі, навукі і спорту".

"Мы вельмі ўдзячныя звычайным канадцам, якія працягнулі руку дапамогі Беларусі пасля аварыі ва ўкраінскім Чарнобылі і прынялі ў свае сем'і на аздараўленне сотні беларускіх дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што загартаваныя часам міжчалавечыя кантакты і дружба стануць мацнейшымі за санкцыі і прымусяць канадскіх палітыкаў вярнуцца да нармальнага дыялогу.

"Беларускі бок гатовы да аднаўлення канструктыўнай работы на карысць нашых народаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў усім жыхарам Канады міру, дабрабыту, працвітання і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі