Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2022, 09:00

Лукашэнка: беларуская літаратура заўсёды была магутным сродкам фарміравання грамадзяніна і патрыёта

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям з'езда Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Наша літаратура заўсёды была трывалым фундаментам нацыянальнай культуры, адной з невычэрпных крыніц мудрасці, духоўнасці і самасвядомасці народа, магутным сродкам фарміравання асобы грамадзяніна і патрыёта", - гаворыцца ў прывітанні.

Прэзідэнт адзначыў, што лепшыя ўзоры класічных твораў, праўдзівае, натхнёнае слова сучаснага пісьменніка сталі здабыткам культурнай спадчыны Беларусі. "Ідучы ад праўды жыцця, вы сваім талентам і актыўнай пазіцыяй самааддана служыце Радзіме, замацоўваеце пазіцыі беларусаў як высокакультурнай нацыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што з'езд СПБ вызначыць новыя магістральныя шляхі развіцця беларускай літаратуры, будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню высокіх маральных ідэалаў і традыцыйных каштоўнасцей, якія з'яўляюцца асновай духоўнай бяспекі грамадства.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам і гасцям з'езда моцнага здароўя, творчага натхнення і плённай працы на карысць Айчыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі