Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: беларуская эканоміка з'яўляецца адной з самых адкрытых у свеце

Прэзідэнт 13.12.2016 | 10:47

13 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларуская эканоміка з'яўляецца адной з самых адкрытых у свеце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуская эканоміка з'яўляецца адной з самых адкрытых у свеце. Сёння разам з прыняццем мер, накіраваных на актывізацыю бізнесу, мы паглыбляем міжнародныя гандлёва-эканамічныя сувязі", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што Беларусь з'яўляецца адной з дзяржаў - заснавальніц Еўразійскага эканамічнага саюза, які ўжо праз два гады пасля ўтварэння ўвайшоў у лік буйнейшых інтэграцыйных аб'яднанняў Еўразіі. "Упэўнены, што, развіваючы эканамічныя адносіны з Беларуссю, вы ацэніце сапраўды бязмежныя перспектывы, што вынікаюць з магчымасці доступу на агульны рынак ЕАЭС", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым годзе Беларусь адзначае 25-годдзе свайго суверэнітэту. "За параўнальна кароткі перыяд быў пераадолены эканамічны спад, выкліканы развалам СССР, і фактычна адноўлена сацыяльна арыентаваная дзяржава. На гэты час намі праведзена сістэмная мадэрнізацыя практычна ўсіх галін і сектараў эканомікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прывёў даныя, згодна з якімі на экспарт пастаўляецца больш за 50 працэнтаў выпускаемых у краіне тавараў. "Мы па праву ганарымся прынцыпова новымі напрамкамі гаспадарчай дзейнасці - атамнай энергетыкай, касмічнымі і біяхімічнымі тэхналогіямі, у ваенна-прамысловым комплексе", - заявіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў, што ў верасні гэтага года сфарміраваны новы склад Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. "Лічу, гэта сур'ёзная падстава задумацца нам з вамі аб пашырэнні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Спадзяюся, вы адыграеце істотную ролю ў дыялогу заканадаўчых галін улады нашых краін", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь адкрыта для цесных кантактаў і супрацоўніцтва і гатова рэалізоўваць узаемавыгадныя праекты. "Упэўнены, што вы будзеце не толькі наглядальнікамі, якія аналізуюць працэсы, што адбываюцца ў Беларусі, але і зоймеце актыўную пазіцыю па пашырэнні практычных сувязей нашых дзяржаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы ад паслоў Буркіна-Фасо, Інданезіі, Канады, Літвы, Люксембурга, Манголіі, Фінляндыі, Францыі, Эрытрэі, Эстоніі, Апостальскага нунцыя ў Беларусі.-0-

Беларусь разлічвае на падтрымку Францыі ў выбудоўванні шматвектарнай палітыкіБеларусь разлічвае на падтрымку Францыі ў выбудоўванні шматвектарнай палітыкі
Цяжка пераацаніць ролю Францыі як аднаго з палітычных і эканамічных "цяжкавагавікоў" Еўрапейскага саюза і ўсяго свету. Разлічваем на падтрымку Французскай Рэспублікай нашага курсу на шматвектарную знешнюю палітыку і большую ўключанасць краіны ў міжнародныя эканамічныя адносіны.

Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва Беларусі з ВатыканамЛукашэнка разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва Беларусі з Ватыканам
"Для нашай краіны Ватыкан - асаблівы партнёр у міжнародным дыялогу. У нас склаліся выключнае ўзаемаразуменне і давер з кіраўнікамі Рымска-каталіцкай царквы і асабіста з Яго Святасцю Папам Рымскім Францыскам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка бачыць перспектывы для пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з Канадай і ІнданезіяйЛукашэнка бачыць перспектывы для пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з Канадай і Інданезіяй
"Для нашай краіны вельмі прывабны канадскі рынак. Разлічваем, што рашэнне ўрада Канады аб адмене абмежаванняў на гандаль з Беларуссю паслужыць наладжванню двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння і паглыбленню палітычнага дыялогу", - заявіў Прэзідэнт.
Лукашэнка: Мінск стаў значнай пляцоўкай для ўрэгулявання рэгіянальных крызісаўЛукашэнка: Мінск стаў значнай пляцоўкай для ўрэгулявання рэгіянальных крызісаў
"Мы нязменна выступаем за вырашэнне канфліктных сітуацый цывілізаваным шляхам, за сталом перагавораў. Без прымянення ваеннай сілы, без аказання палітычнага і эканамічнага націску. Сёння Мінск стаў значнай пляцоўкай для ўрэгулявання рэгіянальных крызісаў", - заявіў кіраўнік дзяржа

Беларусь прадаўжае пошук агульных падыходаў для пашырэння супрацоўніцтва з краінамі АфрыкіБеларусь прадаўжае пошук агульных падыходаў для пашырэння супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі
"Спадзяёмся на актывізацыю нашых сувязей з Афрыканскім кантынентам. Мы ўсё больш і больш удзяляем увагі Афрыцы. Мы прадаўжаем тут пошук агульных інтарэсаў і гатовы да пашырэння дыялогу", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.