Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2021, 18:17

Лукашэнка: Беларусі ўдалося не дапусціць пачатку новай сусветнай вайны

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час пратэснага перыяду Беларусі ўдалося прадухіліць пачатак новай сусветнай вайны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні дарог. Калі б мы ў час пратэстаў праявілі слабіну, нас спаласавалі б. У выніку пачалася б новая сусветная вайна. Я разумеў, што на другім баку штыкі точаць, таму падняў армію, вывеў "Паланэз". Адна мая каманда і мы нанеслі б удар, але яны не перайшлі рысу. Калі б адбылося інакш, Расія ніколі не адступіла б і не страціла Беларусь. Пачалася б заваруха, а гэта ядзерная дзяржава. Вось чаго мы тады пазбегнулі. Што датычыцца тых, хто выйшаў на вуліцу, - проста непрыемна. У нас былі тысячы варыянтаў, каб іх утрымаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі