
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі ў бліжэйшыя пяць гадоў трэба набраць такую моц, каб хапіла зараду на доўгую дыстанцыю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў на цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы глядзім за гарызонт. Робім усё, каб нашы дзеці і ўнукі, а потым іх дзеці і ўнукі жылі ў сваёй мірнай і працвітаючай дзяржаве. На сваёй зямлі. У бліжэйшыя пяць гадоў нам трэба набраць такую моц, каб хапіла зараду на доўгую дыстанцыю. Час выбраў нас менавіта для гэтага!" - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
