Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 красавіка 2024, 19:55

Лукашэнка: Беларусі не патрэбна санітарная зона на граніцы з Украінай

11 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусі не патрэбна санітарная зона на граніцы з Украінай. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам пасля прыбыцця ў Крэмль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнта папрасілі выказацца наконт заявы яго расійскага калегі аб тым, што Расіі можа спатрэбіцца санітарная зона на ўкраінскім напрамку, каб забяспечыць бяспеку прыгранічных раёнаў РФ. "А вам такая патрэбна?" - прагучала пытанне.

"Беларусі пакуль я не бачу неабходнасці ў такой зоне. Мы там (у прыграніччы з Украінай. - Заўвага БЕЛТА) вельмі сур'ёзна працуем", - заявіў беларускі лідар.

Наконт санітарнай зоны паміж Расіяй і Украінай Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яе трэба яшчэ стварыць: "Гэта ж не простыя пытанні. Думаю, што шмат будзе залежаць не толькі ад краін, якія ваююць, але і ад заходніх дзяржаў".

"Там праблемы сур'ёзныя ва Украіне, яны ўжо гэта прызнаюць. Не хацелася б, каб Захад прадаўжаў гэту эскалацыю. А эскалацыя - гэта пастаўка зброі, боепрыпасаў. І цяпер яны пачалі пагаворваць аб перакідцы сваіх ужо ваенных ва Украіну. Хутчэй за ўсё, на граніцу да Беларусі. Чакаем", - дадаў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі