Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 студзеня 2019, 12:24

Лукашэнка: Беларусі і В'етнаму трэба актыўней працаваць над рэалізацыяй дасягнутых дамоўленасцей

21 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусі і В'етнаму трэба актыўней працаваць над рэалізацыяй дасягнутых дамоўленасцей. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы сёння з пасламі замежных дзяржаў пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час нефармальнай размовы з паслом В'етнама кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, адзначыў: "Трэба рэалізаваць тыя дамоўленасці, якіх мы дасягнулі. І трэба быць больш актыўнымі, тым больш з улікам вашай цікавасці да супрацоўніцтва з ЕАЭС".

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Беларусі Фам Хай, адказваючы затым на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, сказаў аб зацікаўленасці в'етнамскага боку ў пашырэнні паставак беларускай сельгаспрадукцыі, у тым ліку мяса-малочнай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі