Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 17:21

Лукашэнка: беларусам прадаставяць свабодны ад работы дзень у годзе для медабследавання

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусам прадаставяць мінімум адзін свабодны ад работы дзень у годзе для комплекснага амбулаторнага абследавання. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўны акцэнт сацыяльнай палітыкі будучыні мы бачым у забеспячэнні дэмаграфічнай бяспекі. Патрэбны рашэнні для стварэння маладым мамам больш камфортных умоў, каб сумяшчаць работу і сям'ю, атрыманне адукацыі. Для татаў таксама", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы абазначыў, што для павелічэння працягласці жыцця выведзена на новы ўзровень ранняя дыягностыка захворванняў. "Вельмі важная праблема, задачы мною пастаўлены і будуць кантралявацца бескампрамісна. Кожнаму беларусу будзе прадастаўлены мінімум адзін свабодны ад работы дзень у годзе для комплекснага амбулаторнага абследавання. Адпаведныя змяненні ў заканадаўства падрыхтаваны", - адзначыў ён.

"У мэтах выяўлення анкалагічных, эндакрынных, сардэчна-сасудзістых і імунных захворванняў будуць укараняцца тэхналогіі штучнага інтэлекту. Дыягнастуем на ранніх стадыях - зможам эфектыўна лячыць. Асабліва анказахворванні", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі