Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь заўсёды гатова да адносін з Польшчай і ніколі не будзе пагражаць ёй

Прэзідэнт 17.11.2019 | 13:26

17 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь заўсёды гатова да цесных адносін з Польшчай. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для Польшчы мы заўсёды адкрытыя, гэта адна з самых блізкіх нам краін. Калі ў нас нешта не атрымалася (а не атрымалася многае), то гэта не да мяне пытанні - гэта да вашых палітыкаў, - адказаў Аляксандр Лукашэнка польскім журналістам. - Калі вы гатовы і хочаце з намі мець вельмі цесныя, дружалюбныя адносіны, мы гатовы да гэтага. Гатовы былі заўсёды".

На думку Прэзідэнта, калі паміж краінамі пачалі завязвацца такія адносіны, Польшча пачала падыгрываць Еўрапейскаму саюзу і ЗША. "Вы ведаеце, пад чыю дудку часам скача Польшча. Але гэта моцная дзяржава, якая ўжо мае сваю пазіцыю ў Еўрасаюзе. Мы гэта цэнім. Калі вы хочаце з намі супрацоўнічаць - калі ласка, давайце. Толькі ніколі не хлусіце палякам, што мы тут з Расіяй ствараем нейкі альянс, каб выставіць танкі супраць вас. Ніколі гэтага не будзе ні ў адносінах да вас, ні ў адносінах да Украіны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў Беларусі і Польшчы ёсць аснова для развіцця супрацоўніцтва, таму краіны павінны рухацца насустрач адна адной.

Адказваючы на пытанне, чаму ён не паехаў у Варшаву на гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны, Прэзідэнт звярнуў увагу: у гэтым няма ніякай канспіралогіі. "Вы ж не папракаеце Трампа, што ён не паехаў? Абяцаў прыехаць і не прыехаў. Я лічу, што збірацца кіраўнікам дзяржаў наконт гэтага, рабіць нейкі выгляд, нажываць на гэтым палітычныя ачкі, нельга: святое. Я недалюбліваю такія мерапрыемствы", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама лічыць, што польскі бок дарэмна не запрасіў кіраўніцтва Расіі на гэта мерапрыемства. Гэта, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, было вельмі грубай памылкай. "Расія, Беларусь, Украіна і іншыя рэспублікі адыгралі каласальную ролю ў вызваленні Польшчы ад нацызму. І раптам не запрасіць... Вы зрабілі няправільна", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.