Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 чэрвеня 2025, 12:51

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Час няпросты, вы гэта лепш за мяне разумееце, адчуваеце, паколькі паглыблены ў многія працэсы. Ва ўсё. Я гляджу, вы і на вызваленых тэрыторыях работу знайшлі (ці даручылі вам), немалы кавалак цягнеце. І тэрарыстычныя імкненні ў нашых праціўнікаў і ворагаў вельмі сур'ёзныя, і ўсё гэта зноў на вас кладзецца ў плане расследавання тых ці іншых злачынстваў на тэрыторыі Расіі", - адзначыў беларускі лідар.

"Я хачу, каб вы разумелі, што ў гэты няпросты час мы з вамі. Мы не ўтойвалі (адзіная ў свеце дзяржава), што мы з Расіяй. Мы былі, ёсць і будзем заўсёды з вамі. На нас вы можаце разлічваць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Зразумела, мы робім гэта акуратна, асцярожна. Нагала шашку не выхопліваем, як казакі. Але калі ўжо выхапілі, то будзем змагацца разам з рускімі людзьмі, абараняючы нашу агульную Айчыну. Ад гэтага нікуды не дзенешся. Яна ў нас адна, іншай не будзе. Таму дзякую вам за ўсё добрае, што вы робіце для Беларусі і для нашага адзінства, для інтэграцыі нашых дзяржаў".

Аляксандр Бастрыкін растлумачыў, што яго візіт у Мінск - гэта планавая паездка. У беларускай сталіцы адбудзецца рабочая нарада следчых органаў Беларусі і Расіі па актуальных крымінальных справах.

"Дзейнічае наша сумесная следча-аператыўная група па расследаванні генацыду беларускага і расійскага народаў. Гэта работа актыўна прадаўжаецца. Мы ўдзячныя нашым беларускім калегам за тое, што яны даюць нам вельмі шмат матэрыялаў з архіваў. Мы праводзім сумесныя мерапрыемствы і на тэрыторыі Расіі, і на тэрыторыі Беларусі. І дзякуючы ў тым ліку падтрымцы беларускіх калег у Расіі адбыліся ўжо 34 прыгаворы, якія прызналі дзеянні фашыстаў генацыдам", - расказаў старшыня Следчага камітэта РФ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі