Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 снежня 2021, 16:21

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў развіцці плённых адносін з Чылі

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Габрыэля Борыча Фонта з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Чылі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь зацікаўлена ў развіцці плённых адносін з вашай краінай: у павышэнні ўзроўню і інтэнсіўнасці палітычных кантактаў, нарошчванні гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, умацаванні ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый", - гаворыцца ў віншаванні.

"Спадзяюся, што пры вашай падтрымцы дыялог Мінска і Сант'яга атрымае дадатковы імпульс і дасягне маштабаў, якія адпавядаюць інтарэсам нашых народаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Габрыэлю Борычу Фонту добрага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі