Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лютага 2020, 09:12

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў развіцці адкрытага дыялогу з Літвой

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь зацікаўлена ў развіцці адкрытага дыялогу з вашай краінай на прынцыпах даверу і ўзаемнай павагі. Гэта дасць магчымасць выкарыстоўваць вялікі патэнцыял беларуска-літоўскага суседства ва ўсіх галінах на карысць нашых братэрскіх народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гітанасу Наўседу моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а жыхарам Літвы - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі