Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 мая 2021, 11:52

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў прадаўжэнні прагматычнага дыялогу з Нарвегіяй

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Нарвегіі Харальда V і ўвесь нарвежскі народ з нацыянальным святам - Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Нарвегія з'яўляецца буйнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі ў рэгіёне Паўночнай Еўропы. "Прыемна бачыць, што дасягнуты высокі ўзровень двухбаковага гандлю вытрымаў выпрабаванне пандэміяй, - гаворыцца ў віншаванні. - Мінск зацікаўлены ў прадаўжэнні прагматычнага дыялогу з Осла на прынцыпах узаемнай павагі. Разлічваем на захаванне канструктыўнага супрацоўніцтва ў розных галінах і сумесную работу на міжнародных пляцоўках".

Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што Нарвегія будзе дастойна выконваць ганаровыя і адказныя абавязкі непастаяннага члена Савета Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Харальду V моцнага здароўя і новых здзяйсненняў, а нарвежскаму народу - міру і згоды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі