Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 лістапада 2021, 09:02

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні ўзаемадзеяння з Камбоджай

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамоні і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Камбоджа ўпэўнена ідзе па шляху ўстойлівага развіцця і ўмацоўвае свой міжнародны аўтарытэт. "Сведчаннем гэтага стане старшынства каралеўства ў Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі ў 2022 годзе", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні ўзаемадзеяння з Камбоджай - краінай, якая з'яўляецца важным партнёрам Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. "Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зможам актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, адукацыі і іншых галінах на карысць народаў абедзвюх дзяржаў", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нарадому Сіхамоні моцнага здароўя і даўгалецця, а жыхарам Камбоджы - мірнага неба і салідарнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі