Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 сакавіка 2021, 09:05

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні міждзяржаўных сувязей з Грэцыяй

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэцыі Кацярыну Сакеларопулу з 200-годдзем незалежнасці краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У Беларусі добра ведаюць і любяць вашу краіну з яе багатай гісторыяй, самабытнай культурай, маляўнічай прыродай, сардэчным і гасцінным народам, з якім нас звязваюць агульная рэлігія, моцныя сямейныя традыцыі і дружалюбнасць", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці канструктыўнага дыялогу, пашырэнні міждзяржаўных сувязей і актывізацыі супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў на прынцыпах узаемнага партнёрства.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кацярыне Сакеларопулу добрага здароўя і плённай прафесійнай дзейнасці, а жыхарам Грэцыі - бязвоблачнага неба і стабільнай, мірнай будучыні для нашчадкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі