Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2022, 09:28

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена пашыраць узаемадзеянне з Аўстраліяй у розных галінах

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Аўстраліі з нацыянальным святам - Днём Аўстраліі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым годзе Беларусь і Аўстралія адзначаюць 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, аднак летапіс добрых партнёрскіх сувязей паміж дзвюма краінамі налічвае значна большы перыяд.

"Беларусь і Аўстралію, як бы далёка яны ні знаходзіліся адна ад адной, аб'ядноўваюць не толькі ўстойлівыя дзелавыя кантакты, паспяховая рэалізацыя гуманітарных праектаў, але ў першую чаргу моцныя чалавечыя адносіны, у тым ліку дзякуючы сотням сем'яў з беларускімі каранямі, якія цяпер жывуць на аўстралійскай зямлі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў нязменную зацікаўленасць Мінска ў пашырэнні плённага ўзаемадзеяння ў розных галінах. Кіраўнік дзяржавы пажадаў народу Аўстраліі міру, дабрабыту і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі