Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лютага 2025, 09:00

Лукашэнка: Беларусь захоўвае цвёрды курс на развіццё дружалюбных адносін з Сербіяй

Фота з архіва
Фота з архіва
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з Днём дзяржаўнасці, які шырока адзначаецца ў гэтай краіне, пацвярджае гістарычны выбар сербскага народа і з'яўляецца істотным элементам кансалідацыі грамадства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У цяперашніх няпростых умовах Мінск захоўвае цвёрды курс на развіццё дружалюбных адносін з Бялградам у многіх галінах", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Прыярытэтную ўвагу ў дзвюх краінах удзяляюць гандлёва-інвестыцыйным праектам, гуманітарнаму супрацоўніцтву, пераемнасці традыцыйных каштоўнасцей, сярод якіх - важнасць сям'і, выхавання моладзі і павагі да гераічных старонак мінулага.

"Нам ёсць чым ганарыцца і да чаго разам імкнуцца. Вы заўсёды можаце разлічваць на падтрымку Беларусі ў справах суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Вучычу і ўсяму сербскаму народу здароўя, міру, грамадзянскай згоды і далейшых поспехаў у пабудове моцнай незалежнай дзяржавы, адкрытай свету і ўсім людзям добрай волі.

"Буду рады вітаць Вас і Вашых калег на гасціннай беларускай зямлі для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня і міжнароднай тэматыкі", - адзначыў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі