Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2022, 16:04

Лукашэнка: Беларусь забяспечвае сваю бяспеку і не мае намеру закрываць граніцы

21 кастрычніка, Брэсцкая вобласць /Кар. БЕЛТА/. Беларусь забяспечвае сваю бяспеку і не мае намеру закрываць граніцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Журналісты пацікавіліся ў Прэзідэнта, ці не трэба на фоне правядзення контртэрарыстычных мерапрыемстваў абмяжоўваць перамяшчэнне на беларускай граніцы? Паколькі ў краіне дзейнічае бязвіз для суседзяў, штодзённа ў Беларусі прымаюць перасяленцаў з Украіны. "Дапамагаць людзям трэба, але дзе гарантыя, што сярод тысяч бежанцаў не схаваецца тэрарыст?" - спыталі яны.

"Адказваю адкрыта: гарантыі ніхто даць не можа. Але свет вельмі адкрыты, узаемазалежны. Тэрарысты, калі яны і будуць атакаваць нас, яны не будуць хадзіць прама: у іх даўно вызначаны шляхі. Так, яны ў натоўпе могуць схавацца, але гэта вельмі рызыкоўна і небяспечна, у іх дастаткова іншых шляхоў. Спецслужбы гэта ведаюць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Пакуль мы спраўляемся. Будзем старацца справіцца".

Прэзідэнт нагадаў, што нядаўна праваахоўнікі абясшкодзілі банду тэрарыстаў. "І гэта яшчэ не ўсё. Яны сабраліся ўчыняць на тэрыторыі нашай краіны злачынствы. Што яшчэ трэба для доказу таго, што нам спакойна жыць не дадуць? Так, можна закрыць уезд, можна забараніць. Але вы не думайце, што мы не працуем на пунктах пропуску і перасячэння. Сучасныя сродкі кантролю даюць нам такую магчымасць працаваць. Гэта па-другое", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"А па-трэцяе, што, у нас унутры краіны не хапае "свядомых", свалачэй, ідыётаў і нягоднікаў, якія за пяцьсот долараў, як вы бачылі, гатовы сёння ўчыняць нейкія там дзеянні і злачынствы? Таму свет такі, што чорт яго ведае, адкуль чакаць гадасці. Думаю, што нам трэба проста працаваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі