Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь выступае за чыстату і празрыстасць у спорце

Прэзідэнт 24.07.2018 | 11:28
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

24 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь выступае за чыстату і празрыстасць у спорце. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з генеральным сакратаром Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) Патрыкам Баўманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за прадастаўленую Беларусі магчымасць прыняць у сябе чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў, які цяпер праходзіць у Мінску. Прэзідэнт запэўніў, што Беларусь добра зарэкамендуе сябе ў арганізацыі гэтага турніру, і выказаў надзею, што краіне давераць правядзенне і іншых міжнародных баскетбольных спаборніцтваў.

"Са свайго боку магу вам гарантаваць поўную глядацкую цікавасць да любога мерапрыемства, што праводзіцца ў рамках вашай асацыяцыі, і ўсё, што неабходна чэмпіянату, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Думаю, кіраўнік Беларускай федэрацыі баскетбола вам расказаў аб нашых магчымасцях, лагістыцы, якую мы маем. І будзьце ўпэўнены, што калі мы за нешта возьмемся, то мы гэта зробім на самым высокім узроўні, таму што ў гэта заўсёды ўключаюцца дзяржаўныя органы, структуры. І любое мерапрыемства па любым відзе спорту - гэта заўсёды падзея дзяржаўнага маштабу. Гэта своеасаблівае выхаванне нашай моладзі, далучэнне нашага грамадства да здаровага ладу жыцця, спорту. Таму вы можаце быць спакойныя за арганізацыю любога мерапрыемства, якое будзе даручана нам".

Аляксандр Лукашэнка як кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта выклаў сваю пазіцыю па важных, злабадзённых пытаннях развіцця сусветнага спорту. "Мы за чысты спорт, мы за поўную празрыстасць і чыстату дзейнасці міжнародных арганізацый, у тым ліку Міжнароднага алімпійскага камітэта. Мы прыхільнікі абароны спартсменаў, каб спартсмены не пакутавалі, асабліва чыстыя спартсмены", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

Ён упэўнены, што "нельга абвінавачваць у цэлым каманду". "Мы лічым, што кожны спартсмен павінен несці персанальную адказнасць за допінг і іншыя неспартыўныя паводзіны. Словам, мы за празрыстасць спартыўных міжнародных камітэтаў і перш за ўсё МАК", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў: "У нас вельмі шмат прэтэнзій да Міжнароднага алімпійскага камітэта. Мне здаецца, гэта структура не проста бюракратычная, яна часам безадказная. Я як кіраўнік НАК вымушаны гэта на чарговым мерапрыемстве, я так планую, данесці да ведама міжнароднай спартыўнай грамадскасці".

Прэзідэнт упэўнены, што "нельга поўнасцю ператварыць спорт у частку бруднай палітыкі". "Мы катэгарычна супраць гэтага. Спорт павінен быць чыстым, спартсмены павінны займацца спортам. І падыход да ўсіх павінен быць аднолькавым, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Наколькі я інфармаваны, вы таксама выступаеце за чыстату спорту, падтрымку чыстых спартсменаў, эфектыўнасць дзейнасці міжнародных спартыўных арганізацый. Калі гэта так, то лічыце мяне сваім прыхільнікам".

Генсакратар ФІБА падзякаваў кіраўніку дзяржавы за магчымасць сустрэцца і адзначыў, што для яго гэта двайны гонар. "Я сустракаюся не толькі з Прэзідэнтам добрай краіны, але і старшынёй Нацыянальнага алімпійскага камітэта", - сказаў ён.

Патрык Баўман таксама выказаў удзячнасць беларускаму боку за дастойную арганізацыю чэмпіянату свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў, які праходзіць у Мінску. Паводле яго слоў, спаборніцтвы праводзяцца на вельмі высокім узроўні і іх ужо можна назваць паспяховымі.

Кіраўнік федэрацыі падтрымаў пазіцыю Прэзідэнта Беларусі адносна развіцця спорту ў цэлым. "Мы павінны абараняць чысты спорт і чыстых спартсменаў, - падкрэсліў ён. - Я абсалютна ўпэўнены, што нашы пазіцыі па развіцці спорту супадаюць на сто працэнтаў".

У Мінску 21-29 ліпеня праходзіць чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў. У турніры ўдзельнічаюць 16 мацнейшых каманд свету. Зборная Беларусі атрымала права выступіць як прадстаўнік краіны-арганізатара. На планетарным першынстве ў Мінску ФІБА ўпершыню прадставіла новы кубак, які выстаўлены ў Палацы спорту. Беларуская федэрацыя баскетбола сумесна з айчыннымі дызайнерамі распрацавала ўнікальны дызайн медалёў чэмпіянату, які ўключае элементы фірменнага брэндынгу.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2019 годзе 2 студзеня з'яўляецца рабочым днём. Рабочы дзень з панядзелка 6 мая пераносіцца на суботу 4 мая; з серады 8 мая - на суботу 11 мая (выхадныя - 5, 6, 7, 8, 9 мая).