Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лютага 2023, 15:26

Лукашэнка: Беларусь выконвае 100 працэнтаў дамоўленасцей з Расіяй у сферы абароны і бяспекі

17 лютага, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выконвае 100 працэнтаў дамоўленасцей з Расіяй у сферы абароны і бяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё, аб чым дамаўляліся з вамі ў свой час, зусім нядаўна, месяцы тры таму, па абароне і бяспецы, беларускі бок 100 працэнтаў выканаў па мінулым годзе. І нават больш зрабілі. Я потым вам раскажу, што робіцца ў гэтым плане", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ёсць рух і ў мікраэлектроннай прамысловасці: "Мы перажывалі з вамі, што сапраўды недзе вельмі завязаны былі на імпарт. Вось праз тыдзень у мяне якраз нарада ў тым ключы, аб чым мы гаварылі ў Сочы з вамі. Мы мікраэлектронную прамысловасць - тое, што было ў Саюзе, як вы сказалі, - захавалі. З расіянамі дамовіліся - тымі кампаніямі, якія таксама ад Саюза засталіся. І сёння спецыялісты гавораць: "Не перажывайце, перадайце Уладзіміру Уладзіміравічу, мы выканаем усё неабходнае". Ну, крыху габарыты будуць большыя, але ў бліжэйшы час... Мы ведаем, куды ісці і што рабіць. Гэта самае галоўнае. Людзі разумеюць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі