Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 чэрвеня 2022, 13:07

Лукашэнка: Беларусь у супрацоўніцтве з Індыяй хацела б выйсці на ўзровень Кітая

17 чэрвеня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у супрацоўніцтве з Індыяй хацела б выйсці на ўзровень, які на гэты момант дасягнуты з Кітаем. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт згадаў аб сваёй нядаўняй сустрэчы з паслом Індыі, у час якой яго запэўнілі ў гатоўнасці гэтай краіны прадаўжаць закупкі беларускіх тавараў, але ёсць складанасць у тым, што амерыканцы пачынаюць душыць тых, хто супрацоўнічае з Беларуссю.

"Мы вельмі актыўна цяпер настроіліся на Індыю. Паўтара мільярда чалавек. Як я сказаў паслу, вы нас можаце ў агульны поезд зачапіць і не заўважыце, - вобразна выказаўся Прэзідэнт. - Пашыраем супрацоўніцтва. Мы хочам выйсці з Індыяй па супрацоўніцтве хаця б на ўзровень Кітая. Кітай, Расія, Індыя, В'етнам, Інданезія, азіяцкія краіны - гэта там, дзе мы спакойна можам працаваць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі