Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 лютага 2019, 15:05

Лукашэнка: Беларусь у Расію ніколі не будзе пастаўляць ні дрэнную гарэлку, ні дрэнную закуску

13 лютага, Сочы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае высокую якасць вырабляемых у Беларусі прадуктаў харчавання і гатоўнасць пастаўляць іх у неабходных аб'ёмах на расійскі рынак. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы ў Краснай Паляне з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па-ранейшаму існуе праблема няякаснай вады і прадуктаў харчавання, з-за чаго пакутуюць людзі. "Даследаванні і ў вас, і ў нас праведзены. Мы маем усе магчымасці для таго, каб накарміць людзей якаснымі прадуктамі харчавання. Таму якія б ні былі канфлікты і скандалы, вы помніць павінны, што мы ніколі расіянам не будзем пастаўляць ні дрэнную гарэлку, ні дрэнную закуску. Вы гэта дакладна павінны разумець", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі