5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ціснуць з усіх бакоў, таму трэба падымацца на прыступку вышэй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб асноўных напрамках работы па ўдасканаленні якасці ў 2024 годзе і Знаку якасці Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Спіс удзельнікаў нарады вялікі, на парадку дня - два пытанні. Урад падрыхтаваў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года якасці.
"Прахадных, для прыліку мерапрыемстваў у гэтым годзе не будзе. І не толькі ў гэтым годзе. Мы прыйшлі да такой сітуацыі, калі трэба падымацца на прыступку вышэй, а можа, і на дзве. Па-першае, нас ціснуць з усіх бакоў, лягчэй не будзе, гэта аб'ектыўна. А па-другое, нельга спыніцца. Калі спынімся, пачнецца загніванне, як у гісторыі нашай дзяржавы часта бывала (і не толькі нашай). Таму ніякіх мерапрыемстваў для таго, каб "паказацца", для паказухі не павінна быць", - запатрабаваў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы павінны прывесці да канкрэтных вынікаў. "План павінен адлюстраваць асноўную ідэю бягучага года. Яна змяшчае цэлы спектр напрамкаў - ад беражлівых адносін да рэсурсаў да асабістай адказнасці за вынікі сваёй працы", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Другое пытанне ў парадку дня нарады - заснаванне Дзяржаўнага знака якасці. Тут будуць абапірацца на вопыт і традыцыі. "Думаю, сёння мы зможам абмеркаваць варыянты выявы, канцэпцыю прысваення знака і парадак пацвярджэння адпаведнасці яму з боку вытворцаў тавараў і паслуг", - дадаў Прэзідэнт.
Ён яшчэ раз падкрэсліў: ніякага фармалізму ў правядзенні Года якасці быць не павінна. "Людзі павінны бачыць, што гэта Год якасці. І наша самае строгае патрабаванне да якасці жыцця людзей, да саміх сябе, комплекс мерапрыемстваў - павінна быць відаць, што ў краіне ідзе Год якасці і калі ён закончыцца, вось яго рэзультат", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-