Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 13:28

Лукашэнка: Беларусь страціла з-за гандлёвых войнаў, несправядлівых цэн і дарагіх крэдытаў $9,5 млрд

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь страціла з-за гандлёвых войнаў, несправядлівых цэн і дарагіх крэдытаў $9,5 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вынікі бягучага перыяду паказалі, што высокая знешняя залежнасць ад адной-дзвюх краін ставіць нас у неабароненае становішча, калі не сказаць больш. З-за гандлёвых войнаў, несправядлівых цэн, дарагіх крэдытаў краіна страціла $9,5 млрд эканамічнага росту за пяць гадоў. А гэта пенсіі, стыпендыі, зарплаты бюджэтнікаў, падтрымка сем'яў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы зрабілі вывады. І ўжо рэалізуем стратэгію, каб да 2025 года ўплыў такіх фактараў быў мінімальным".

Для гэтага ствараецца новая інфраструктура паставак нафты і газу, ідзе дыверсіфікацыя крэдытнага партфеля і таварных патокаў, агрэсіўнае асваенне новых экспартных рынкаў.

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь - экспартна арыентаваная краіна і, па сутнасці, "уманціравана" ў міжнародныя вытворчыя сувязі. "Цяпер ні ў якім разе нічога нельга разбураць, трэба абараніць людзей і рухаць эканоміку наперад хаця б на 3-4 працэнты штогод. Гэта будуць сярэднесусветныя тэмпы росту", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі