Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 красавіка 2019, 10:37

Лукашэнка: Беларусь стала лічбавым мостам паміж краінамі ЕС, ЕАЭС і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Дзякуючы гэтым штогадовым сустрэчам Мінск стаў адной з самых значных пляцовак ва Усходняй Еўропе для прэзентацыі найноўшых дасягненняў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзясяткі кампаній з розных краін менавіта тут прадстаўляюць прагрэсіўныя распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту, інтэрнэту, воблачных тэхналогій, дадатковай рэальнасці, мабільнай сувязі.

"Беларусь зрабіла стаўку на лічбавізацыю сваёй эканомікі, што дало ёй магчымасць стаць лічбавым мостам паміж краінамі ЕС, Еўразійскага эканамічнага саюза і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Айчынны Парк высокіх тэхналогій пастаянна прырастае новымі рэзідэнтамі, а моладзь усё часцей звязвае сваю будучыню з ІТ-сферай", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што абмен перадавым вопытам на форуме "ТІБО-2019" будзе садзейнічаць развіццю інавацыйных тэхналогій у Беларусі і за яе межамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі