Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 верасня 2019, 12:48

Лукашэнка: Беларусь служыць надзейным фарпостам у выяўленні замежных тэрарыстаў-баевікоў

3 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь служыць надзейным фарпостам у выяўленні замежных тэрарыстаў-баевікоў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, наша краіна служыць надзейным фарпостам у выяўленні замежных тэрарыстаў-баевікоў у пасажырскіх і міграцыйных патоках. Гэтаму садзейнічае развітая пагранічная інфраструктура, шматузроўневая сістэма забеспячэння бяспекі, паспяховы вопыт супрацоўніцтва з кампетэнтнымі органамі іншых дзяржаў і профільнымі міжнароднымі арганізацыямі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі, на шчасце, няма сістэмных прычын для экстрэмісцкай дзейнасці, заснаванай на рэлігійнай, этнічнай або сацыяльнай нецярпімасці. "Скажу больш: ва ўлад Беларусі і ў мяне асабіста таксама няма зацікаўленасці параджаць тэрарыстычныя групоўкі, фінансаваць іх і ўзбройваць. Думаю, намёк вы зразумелі", - адзначыў беларускі лідар.

У мэтах умацавання нацыянальнай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі рэзідэнты беларускага Парка высокіх тэхналогій ужо стварылі і прасоўваюць на рынку перадавыя праграмныя прадукты, у тым ліку з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі