Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 сакавіка 2024, 16:13

Лукашэнка: Беларусь - самая міралюбная краіна ў свеце

Фота з архіва
Фота з архіва
26 сакавіка, Ашмянскі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - самая міралюбная краіна ў свеце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самая міралюбная краіна ў свеце - Беларусь. Мы хочам толькі міру. І не трэба нас папракаць, што мы збіраемся супраць іх (Захаду. - Заўвага БЕЛТА) ваяваць. Гэтак жа ніхто ў Расіі не збіраецца ваяваць з НАТА. Але калі сунуцца ў гэтым напрамку, адказ будзе імгненным. Мы ўсе ўстанем, як Брэсцкая крэпасць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Я тысячу разоў сказаў: мы не будзем з вамі ваяваць, калі вы нас не чапаеце, мы не збіраемся наступаць на гэтым участку. Ніякі Пуцін, ніякія ваенныя ў Расіі перад сабой мэты гэтыя не ставяць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз заклікаў спакойна і ціха займацца эканомікай. "Так, гэта цяжка. Гэта няпроста. Але гэта значна лягчэй, чым ваяваць. Таму што акрамя таго, што там цяжка, застрэліць жа могуць. Таму я катэгарычна супраць вайны. Барані бог ваяваць", - сказаў ён.

Разам з тым ён нагадаў тэзіс аб тым, што трэба быць гатовымі да вайны, каб не дапусціць яе. "Бачу, што за апошнія год-два наша армія змянілася, і яна прадаўжае мяняцца", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што ў свой час даручаў весці работы на напрамку беспілотнікаў, і сёння ён як ніколі запатрабаваны. "Мы рушылі наперад у гэтым напрамку. Захаваны прадпрыемствы па профілі радыеэлектроннай барацьбы, якія ствараюць добрыя ўзоры", - прывёў прыклады Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі