Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 жніўня 2025, 09:00

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на паспяховую рэалізацыю праектаў з Пакістанам

Фота з архіва
Фота з архіва
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфа Алі Зардары, Прэм'ер-міністра Шахбаза Шарыфа і ўсіх жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гісторыя вашай краіны яскрава сведчыць аб рашучасці народа ў адстойванні суверэнітэту і незалежнасці, яго міралюбнасці і прыхільнасці да справядлівага светапарадку", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнту Пакістана.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што Мінск лічыць Ісламабад сваім надзейным сябрам і партнёрам: "Мы адкрыты для шырокамаштабнага міждзяржаўнага супрацоўніцтва як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фармаце. Упэўнены, што ўжо ў бліжэйшай перспектыве мы зможам максімальна эфектыўна выкарыстоўваць існуючы вялікі патэнцыял беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння".

У віншаванні Шахбазу Шарыфу Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб праведзеных сустрэчах у Ісламабадзе і Мінску. "Спадзяюся на паспяховае ажыццяўленне ўсіх дамоўленасцей аб рэалізацыі праектаў у сферах машынабудавання, лёгкай прамысловасці і іншых галінах, а таксама аб пастаўках самазвалаў БЕЛАЗ у Пакістан і накіраванні пакістанскіх кваліфікаваных спецыялістаў для работы ў Беларусь", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі лідар падкрэсліў сваю адкрытасць да абмеркавання з Прэм'ер-міністрам Пакістана любых пытанняў, а таксама гатоўнасць выпрацоўваць узаемавыгадныя рашэнні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі