ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 верасня 2021, 09:15

Лукашэнка: Беларусь разглядае Бразілію як аднаго з важнейшых партнёраў у Лацінскай Амерыцы

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Жаіра Балсанару з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння ваша краіна дэманструе значныя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці і ўмацаванні сваёй ролі на міжнароднай арэне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: "Беларусь разглядае Бразілію як аднаго з важнейшых партнёраў у Лацінскай Амерыцы і зацікаўлена ў далейшым паглыбленні двухбаковых сувязей".

Прэзідэнт выказаў перакананасць, што плённае беларуска-бразільскае ўзаемадзеянне ў эканамічнай, палітычнай і гуманітарнай сферах будзе садзейнічаць няўхільнаму прагрэсу дзвюх дзяржаў і росту дабрабыту двух народаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі