Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2022, 12:17

Лукашэнка: Беларусь рабіла і робіць усё, каб вайны паміж Украінай і Расіяй не было

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь рабіла і робіць усё, каб вайны паміж Украінай і Расіяй не было. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы катэгарычна не прымаем ніякай вайны. Мы рабілі і робім цяпер усё для таго, каб гэтай вайны не было", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што менавіта дзякуючы беларускаму боку былі пачаты перагаворы паміж Украінай і Расіяй. "Я ведаю пазіцыю Расіі. Ведаю, што прапануе Расія Украіне. Але чаму Украіна, на тэрыторыі якой ідзе фактычна вайна, ваенныя дзеянні, гінуць людзі, не зацікаўлена ў гэтых перагаворах, яшчэ адно пытанне. Але адказ на гэта пытанне можна знайсці ў Вашынгтоне", - намякнуў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не думаў, што расійская спецаперацыя "зацягнецца такім чынам". "Але я не настолькі паглыблены ў гэту праблему, каб сказаць, згодна з планам у іх там ідзе, у расіян, як яны кажуць, або як я гэта адчуваю. Я яшчэ раз гэта падкрэсліваю: я гэта адчуваю так, што аперацыя гэта зацягнулася", - сказаў беларускі лідар.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы 5 мая даў інтэрв'ю аднаму з буйнейшых міжнародных інфармацыйных агенцтваў - Associated Press. У якасці інтэрв'юера выступаў віцэ-прэзідэнт АР Іан Філіпс, які працуе ў агенцтве з 1994 года. Associated Press аб'ядноўвае каля 7 тыс. газетных выдавецтваў, радыё- і тэлевізійных станцый, кіруе 248 бюро навін у 99 краінах свету. Падпісчыкамі платнага кантэнту агенцтва з'яўляюцца больш за 10 тыс. розных медыярэсурсаў у 120 краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі