9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь праводзіць парад на славу тых, хто выстаяў і зламаў моц гітлераўскай Германіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 мая ў час выступлення на ваенным парадзе ў Мінску, прысвечаным 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта Перамога, сённяшняя Перамога, якую святкуюць Рэспубліка Беларусь, братэрская Расія, нашы сябры і саюзнікі, усе людзі добрай волі, вялікая і заслужаная. Гэта дзень Вялікай Перамогі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта перамога доблесных воінаў - байцоў Чырвонай Арміі, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу і ўсяго савецкага народа - народа-вызваліцеля ад нацызму.
"9 мая 1945 года неба асвятлілі першыя святочныя салюты. Пачалося мірнае жыццё, у якім мы нястомна вядзём лік гадам і дням падзей Вялікай Айчыннай вайны. Вось ужо 80 гадоў святкуем Перамогу, успамінаючы герояў і схіляючы галовы перад загінулымі. Мы праводзім парад на славу тых, хто выстаяў і мужна змагаўся, запавольваючы ход машыны смерці, што раўнавала з зямлёй гарады, вёскі, лёсы і жыцці. Мы ўшаноўваем памяць герояў, якія зламалі ваенную моц гітлераўскай Германіі, што паставіла пад свае сцягі мільёны еўрапейскіх нацыстаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Наш народ паказаў небывалую волю да перамогі. Ніхто ў Еўропе не змог процістаяць вермахту так, як зрабіў гэта наш народ, наша дзяржава - Савецкі Саюз. На савецкай граніцы тэхнічна падрыхтаваная і ўжо тактычна выпрабаваная армія фашыстаў спатыкнулася. На подступах да Масквы ўвязла на доўгія гады. У першыя дні толькі ў Беларусі гітлераўцы страцілі больш салдат і афіцэраў, чым за два гады маршу па ўсёй Еўропе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт нагадаў, што ў радах Чырвонай Арміі ваявала 1,3 млн ураджэнцаў Беларусі. Амаль паўтысячы сталі Героямі Савецкага Саюза. У тыле ворага змагалася каля 1 млн партызан. На тэрыторыі рэспублікі дзейнічала звыш 800 тыс. народных мсціўцаў, 16 партызанскіх брыгад на працягу месяца паспяхова процістаялі знятым з фронту, перасягаючым па сіле войскам вермахта і СС, якім дапамагалі здраднікі - латышскія легіянеры, украінскія паліцаі, расійскія "ўласаўцы" і батальёны беларускіх калабарацыяністаў.
"За гады акупацыі на нашай зямлі разгарнулася шырокае народнае супраціўленне. Такога масавага, шматнацыянальнага руху партызан і падпольшчыкаў не ведала ні адна краіна ў свеце, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У адзіным страі з намі змагаліся браты - прадстаўнікі больш як 70 нацый і народнасцей. Гэта быў сапраўдны другі фронт, барацьба на якім шмат у чым прадвызначыла і прадвырашыла лёс буйнейшых бітваў Вялікай Айчыннай вайны".-0-