Фота з архіва
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Братэрскі нам венесуэльскі народ добра ведае цану свабоды і не першае ўжо дзесяцігоддзе ўпэўнена рухаецца да высокіх ідэалаў справядлівасці, міру і роўнасці, нягледзячы на шматлікія выклікі і перашкоды з боку недружалюбных краін", - гаворыцца ў віншаванні.
"На нядаўніх парламенцкіх і рэгіянальных выбарах венесуэльцы чарговы раз пацвердзілі прыхільнасць да закладзенага маім вечным сябрам Камандантэ Уга Чавесам курсу развіцця, якім сёння паслядоўна ідзе дзяржава пад Вашым, паважаны Нікалас, мудрым кіраўніцтвам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
У Беларусі высока цэняць трывалыя адносіны прыярытэтнага супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі паміж дзвюма краінамі, звярнуў увагу Прэзідэнт. "Упэўнены, што мы будзем і ў далейшым прыкладаць магчымыя намаганні для ўмацавання гэтых сувязей праз паспяховую рэалізацыю сумесных праектаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нікаласу Мадуру добрага здароўя і невычэрпнага запасу сіл для ажыццяўлення самых амбіцыйных задум, а грамадзянам Венесуэлы - адзінства і прагрэсу.-0-