14 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе да канца года завяршыць выраб пускавых установак для "Арэшніка". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 сакавіка ў сваім выступленні ў Савеце Федэрацыі ў ходзе афіцыйнага візіту ў Расію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы з Прэзідэнтам Расіі дамовіліся разам абараняць нашу агульную Айчыну, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У нашым арсенале Рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расіі і Адзіная рэгіянальная сістэма ППА. Нам перададзена тактычная ядзерная зброя, хутка на ўзбраенне беларускай арміі паступяць найноўшыя комплексы гіпергукавой зброі "Арэшнік".
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у Беларусі вырабляюцца некаторыя складнікі, якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку для "Арэшніка". Гэта, напрыклад, пускавыя ўстаноўкі.
"Пускавыя ўстаноўкі мы зробім да канца года (не буду гаварыць, колькі), - раскрыў падрабязнасці Прэзідэнт. - Учора мы абмяркоўвалі гэту тэму (на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі. - Заўвага БЕЛТА). Уладзімір Уладзіміравіч гаворыць: "Цяпер нам трэба вызначыцца, дзе мы іх раскватаруем". Я гавару: "Гэта прасцей. Было б што раскватароўваць, мы раскватаруем".
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, тлумачыў, што пакуль у Беларусі няма гэтага сучаснага расійскага комплексу. "Яшчэ няма "Арэшніка". Працуем. Але калі я акунуўся ў гэту праблему (Уладзімір Уладзіміравіч мяне акунуў), аказалася, што, акрамя ракеты, гэта ўсё трэба вырабляць. І мы гэта робім у Беларусі. Таму мы працуем над гэтым. Некалькі пускавых установак, якія для "Арэшніка" прызначаны, - мы сёння ўжо фактычна завяршаем выраб. Ад старэйшага брата (Расіі. - Заўвага БЕЛТА) ракета патрэбна будзе", - расказаў кіраўнік дзяржавы.-0-