Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 сакавіка 2023, 18:34

Лукашэнка: Беларусь паспяхова выпрабавала ўласную ракету для комплексу "Бук"

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь правяла паспяховае выпрабаванне ўласнай ракеты для комплексу "Бук". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пазаўчора выпрабавалі ракету "Бук" да нашага проціпаветранага комплексу. Паляцела куды трэба і зрабіла ўсё, што трэба. Таму ў вас з'яўляецца ўласная страшная зброя супраць лятальных апаратаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што за апошні час шмат зроблена для таго, каб беларуская армія і сілавы блок былі ўзброены сапраўднай зброяй і дастойна абаранялі Радзіму.

Як паведамлялася, Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт у маі 2022 года інфармаваў пра выпрабаванні новых ракет да комплексаў "Паланэз" і "Бук". "Ракетабудаванне на сённяшні момант - адзін з ключавых напрамкаў Дзяржкамваенпрама. У маі ў нас чарговы этап выпрабаванняў, у жніўні - наступны. Думаю, на працягу гэтага года мы па аналогіі мінулага правядзём некалькі этапаў і ў канцы года будзем дакладваць кіраўніку дзяржавы аб выкананні тых задач, якія стаяць у гэтым ключавым напрамку Дзяржкамваенпрама", - расказваў старшыня ДВПК Дзмітрый Пантус.

Да гэтага былі дасягнуты дамоўленасці паміж Расіяй і Беларуссю аб дапамозе ў сферы ракетнай вытворчасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні дзяржабаронзаказу ў маі 2022 года заяўляў: "Я прэм'ер-міністру ставіў адпаведную задачу пасля апошняй сустрэчы на Далёкім Усходзе з Прэзідэнтам Расіі. Мы дамовіліся адназначна: Пуцін, Рагозін (на той момант кіраўнік "Раскосмасу" Дзмітрый Рагозін. - Заўвага БЕЛТА), Лукашэнка , хто там яшчэ былі - людзі, якія займаюцца ракетнай вытворчасцю ў Расіі, каб яны паглядзелі на нашы распрацоўкі. Мы ж ствараем новую ракету. Ракету вельмі эфектыўную ўзору "Іскандэр" (расійскі ракетны комплекс. - Заўвага БЕЛТА) прыкладна. І поўная была падтрымка, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Пры мне Прэзідэнт паставіў задачу Дзмітрыю Рагозіну неадкладна аказаць падтрымку, каб мы не стваралі веласіпед, каб мы маглі задзейнічаць вопыт распрацоўшчыкаў, ракетчыкаў Расійскай Федэрацыі, якія рабілі "Іскандэр".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі