Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2022, 06:00

Лукашэнка: Беларусь памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр вайны

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь памятае ўсіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў звароце да суайчыннікаў з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння мы ўспамінаем самотную дату. Восемдзесят адзін год таму цёплая, сонечная нядзельная раніца 22 чэрвеня для мільёнаў савецкіх грамадзян у адно імгненне стала жахам бамбёжак, бязлітасным знішчэннем мірных жыхароў і бясконцым болем. Размах фашысцкага тэрору быў такі, што мы да гэтага часу не ведаем дакладнай колькасці страт", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што больш як год Генеральная пракуратура расследуе справу аб генацыдзе беларускага народа, знаходзячы ўсё новыя і новыя месцы масавых пахаванняў людзей - расстраляных, павешаных, спаленых жывымі.

"Многім на Захадзе хацелася б забыць аб зверствах, якія ўчынялі іх бацькі і дзяды на нашай зямлі. Яны перапісалі ўжо гісторыю вайны ў сваіх падручніках, забылі вялікі подзвіг савецкага салдата, які крывёй заплаціў за свабоду і жыццё народаў Еўропы. Цяпер зрабілі замах на нашу гістарычную памяць, - адзначыў Прэзідэнт. - Але мы ведаем, набат праўды праб'ецца скрозь сцяну маўчання і хлусні. Злачынствам нацыстаў на беларускай зямлі будзе дадзена належная прававая ацэнка, а вынікі расследавання прадстаўлены сусветнай супольнасці. Беларусь помніць усіх герояў і бязвінных ахвяр той вайны. Помніць яна і імёны тых, хто супрацоўнічаў з ваеннымі злачынцамі і ўдзельнічаў у крывавых расправах з насельніцтвам".

"Мы зробім усё, каб нашы дзеці і ўнукі захоўвалі гэту памяць як залог адзінства нацыі і мірнай будучыні дзяржавы", - запэўніў Прэзідэнт.

"У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа мы, беларусы, схіляем галовы перад свяшчэнным подзвігам пераможцаў, якія вызвалілі свет ад нацызму, і ўзвышаем свой голас у абарону гістарычнай праўды і справядлівасці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі