Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2025, 12:05

Лукашэнка: Беларусь падтрымлівае партнёраў з Афрыкі ў імкненні вырабляць прадукты харчавання

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівае партнёраў з Афрыкі ў імкненні вырабляць прадукты харчавання за кошт унутраных рэсурсаў і быць незалежнымі ад знешніх фактараў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дэлегацыяй Панафрыканскага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Робім мы гэта і будзем рабіць не толькі за кошт паставак нашай прадукцыі, але і за кошт перадачы вам тэхналогій і стварэння там адпаведных прадпрыемстваў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"З 2020 года Зімбабвэ сумесна з намі паспяхова ажыццяўляе праграму механізацыі сельскай гаспадаркі. Вы павінны быць упэўнены, што мы будзем прадаўжаць гэты свой рух, калі вам будзе выгадна. Інтарэс да беларускага вопыту развіцця аграсектара ёсць у Егіпта, Алжыра, Мазамбіка, Эфіопіі, Кеніі, Нігерыі і іншых дзяржаў", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў афрыканскія профільныя дэлегацыі наведаць міжнародную спецыялізаваную выстаўку сельскагаспадарчай прадукцыі "Белагра" ў Мінску ў чэрвені бягучага года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі