Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2024, 12:38

Лукашэнка: Беларусь нязменна застанецца сацыяльнай дзяржавай

Фота з архіва
Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нязменна застанецца сацыяльнай дзяржавай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 сакавіка на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Арыенцірам у рабоце парламента з насельніцтвам стаў падыход, пры якім дзяржава не проста бярэ на сябе вырашэнне ўсіх праблем чалавека, а стварае такія ўмовы, каб чалавек самастойна мог іх вырашаць. Думаю, гэта найбольш правільна. Дапамога сацыяльна слабаабароненым катэгорыям ёсць і будзе адным з прыярытэтаў нашай палітыкі, а Беларусь нязменна застанецца сацыяльнай дзяржавай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў вялікую работу парламентарыяў па кропкавай падтрымцы найбольш слабаабароненых катэгорый грамадзян, якія звярталіся па дапамогу: шматдзетных сем'яў, адзінокіх пажылых людзей, інвалідаў, сірот.

Акрамя таго, дэпутаты і сенатары ўдзельнічалі ў вырашэнні хвалюючых грамадзян пытанняў, правялі тысячы асабістых прыёмаў, прамых тэлефонных ліній, сустрэч з працоўнымі калектывамі. "Усё гэта ў сукупнасці давала вам магчымасць адчуваць пульс грамадства і быць з людзьмі разам, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Спадзяюся, закладзеныя вамі добрыя традыцыі ўзаемадзеяння з насельніцтвам падхопіць і новы склад парламента".

Многія звароты, якія паступілі ад грамадзян, былі прадметам абмеркавання пры падрыхтоўцы праектаў законаў і іншых нарматыўных прававых актаў, заўважыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, падыходы, якія ініцыююцца і практыкуюцца парламентам, паспяхова выкарыстоўваюцца дзяржаўнымі органамі кіравання і самакіравання, садзейнічаюць замацаванню асноватворных прынцыпаў работы з насельніцтвам і фарміраванню сучасных айчынных стандартаў у гэтай галіне.

Пазітыўна ацаніў Прэзідэнт такі інстытут узаемадзеяння з людзьмі, як грамадскае абмеркаванне законапраектаў: "Гэта дало магчымасць наладзіць зваротную сувязь з насельніцтвам, улічыць пры падрыхтоўцы рашэнняў разумныя прапановы грамадзян".

Гаворачы аб узаемадзеянні парламентарыяў з моладдзю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Вядома, дэпутаты, сенатары павінны сустракацца з маладымі людзьмі і расказваць аб захаванні гістарычнай памяці, рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. І стварэнне пры Нацыянальным сходзе Маладзёжнага савета - таксама добры прыклад работы з падрастаючым пакаленнем. Моладзь бачыла вашу работу ў парламенце. Вы на сваім прыкладзе вучылі іх добрасумленнаму выкананню сваіх абавязкаў".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі