Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь не збіраецца дружыць з Захадам супраць Расіі

Прэзідэнт 26.09.2019 | 12:13
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

26 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь не збіраецца дружыць з Захадам супраць Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заўсёды на сустрэчах з прадстаўнікамі ЗША заяўляе, што размовы не атрымаецца, калі яна будзе ісці ў плоскасці беларускага выбару паміж Усходам і Захадам. "Гэта наша пазіцыя. Мы самі будзем вызначаць, якія будуць адносіны з Расіяй і Кітаем з аднаго боку, ЕС і ЗША з другога. Ніколі ніхто не пакрыўдзіўся з амерыканцаў, нават высокапастаўленых. Наадварот, некаторыя загадзя папярэджвалі такую маю ўмову перад перагаворамі і публічна заяўлялі, што перад Беларуссю не ставяць пытанне выбару, а хочуць скарыстаць дзеля міру і спакою ва Усходняй Еўропе, хочуць бачыць Беларусь суверэннай і незалежнай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусі падабаецца такая пазіцыя ЗША. "Мы яе вітаем. Гэта буйнейшая краіна, уплывае на ўсе працэсы ў свеце. Чаму мы павінны з імі мець дрэнныя адносіны? Ні ў якім разе!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што часам кантакты Беларусі з заходнімі партнёрамі выклікаюць нейкую заклапочанасць у Расіі. У той жа час Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што і сама Расія імкнецца наладзіць і развіваць адносіны з Захадам і ў прыватнасці з ЗША. "Чаму гэта (развіццё ўзаемадзеяння Беларусі з заходнімі партнёрамі. - Заўвага БЕЛТА) павінна некага напружваць у Расіі. Мы ж не дружым з Амерыкай супраць Расіі", - сказаў Прэзідэнт.

Пытанне ад прадстаўнікоў украінскіх СМІ таксама датычылася таго, ці можа пацяпленне ў беларуска-амерыканскіх адносінах паўплываць і пакласці пачатак новаму этапу і ў беларуска-ўкраінскім узаемадзеянні. "Пазіцыя ЗША не будзе вызначальнай у адносінах паміж Беларуссю і Украінай, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Нашы адносіны залежаць толькі ад нас. Так, мы будзем аглядвацца на Расію, на амерыканцаў. Але гэта не значыць, што мы будзем такія ўжо залежныя. Чым больш цеснымі будуць адносіны, тым большым гэтаму будзе процідзеянне. Нікому не патрэбны нашы самыя блізкія, самыя цесныя адносіны. Ні там, ні там".

"Навошта на кавалкі падзялілі Югаславію. Каму гэта выгадна? Лягчэй кіраваць. Падумайце, каму выгадна, каб Украіна не была Украінай", - дадаў беларускі лідар.

Ён канстатаваў, што, вядома, у Беларусі і Украіны з Расіяй вельмі розныя адносіны. І ў беларуска-расійскім супрацоўніцтве ёсць моцная ўзаемасувязь. Так, Беларусь імпартуе з Расіі шэраг жыццёва неабходных тавараў, у першую чаргу вуглевадароды, прысутнічаюць моцныя кааперацыйныя сувязі. "Я закаранелы савецкі чалавек і гісторык. Вельмі добра ведаю гісторыю нашых узаемаадносін. Мы заўсёды былі разам. Як Украіна-Беларусь, а яшчэ больш - Расія-Беларусь на ўзроўні сямейных, міждзяржаўных адносін. Куды ні кінь, усюды цяснейшыя сувязі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы правялі рэферэндум у краіне аб узаемаадносінах Расіі і Беларусі. У нас няма граніц. Бываюць на перасячэнні адміністрацыйнай граніцы праблемы з пастаўкамі нашых тавараў у Расію. Заўсёды няпроста. Гэта не толькі ўзровень міждзяржаўных адносін, а тая ступень карупцыі, якая ўласціва чыноўнікам у Расіі. Я аб гэтым адкрыта гавару Прэзідэнту Расіі, з якім мы вельмі дружныя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў яго наогул няма ніякіх праблем у адносінах з расійскім калегам: "У нас вельмі добрыя адносіны. Хоць, хапае і іншых праблем, якія трэба вырашаць".

"І з Украінай у нас ёсць праблемы. Дзякуй богу, за гэты кароткі перыяд знаходжання на чале ўлады новага Прэзідэнта (Уладзіміра Зяленскага. - Заўвага БЕЛТА) мы неяк рухаемся, абмяркоўваем. І нават тыя негатыўныя моманты, якія маглі б настаць, не насталі дзякуючы той тэлефоннай размове двух прэзідэнтаў (Беларусі і Украіны. - Заўвага БЕЛТА). Гэта абнадзейвае. Тое, што я гадамі не мог, дамовіўшыся з былым Прэзідэнтам, вырашыць, я спадзяюся, што мы зможам вырашаць гэтыя праблемы. Таму пытанняў хапае", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.