Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь не зацікаўлена ў канфліктах - ні ў гарачых, ні ў замарожаных

Прэзідэнт 06.11.2018 | 10:27
У час сустрэчы
У час сустрэчы

6 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь, знаходзячыся паміж двума буйнейшымі цэнтрамі сілы, катэгарычна не зацікаўлена ў канфліктах - ні ў гарачых, ні ў замарожаных. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з групай амерыканскіх аналітыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вам як экспертам не толькі ў сферы знешняй палітыкі, але і ў ваенна-палітычных пытаннях не трэба тлумачыць, чым можа пагражаць нам любая ваенная канфрантацыя паміж Захадам і Усходам. Наша краіна катэгарычна не зацікаўлена ў канфліктах - ні ў гарачых, ні ў замарожаных. Ні ў суседзяў, ні тым больш на сваёй тэрыторыі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу, што ваенная дактрына Беларусі мае выключна абарончы характар: "Мной не раз адзначалася, што з нашага боку ніколі не будзе зыходзіць пагроза суседзям".

Аляксандр Лукашэнка таксама ўпамянуў, што Беларусь знаходзіцца ў ваенным саюзе з Расіяй, у якой адносіны з Захадам цяпер не самыя лепшыя. "Тым не менш на тэрыторыі Беларусі да гэтага часу няма ніякіх баз іншых дзяржаў", - заўважыў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пленарны тыдзень ЕАГ праходзіць у Мінску Мерапрыемствы 29-га пленарнага тыдня Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму праходзяць у Мінску з 12 па 16 лістапада.