Сцяг Нядзеля, 15 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2025, 21:11

Лукашэнка: Беларусь не стварае і ніколі не створыць праблем сваім суседзям і ўсім іншым краінам

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не стварае і ніколі не створыць праблем сваім суседзям і ўсім іншым краінам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час акцыі "Марафон адзінства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як паказаў гэты марафон, мы ўмеем ганарыцца тым, чым трэба ганарыцца. Але мы ў той жа час не маем ніякай гігантаманіі, жывём сваёй працай. Мы ніколі не стваралі, не ствараем і ніколі не створым праблем сваім суседзям. І не толькі суседзям, але і ўсім дзяржавам, усім народам", - заявіў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што пераважная большасць жыхароў гэтых краін хочуць жыць і працаваць, ганарыцца сваёй краінай. Гэтак жа, як гэтага хочуць і ў Беларусі. "І мы ў гэтым ім дапамагаем і будзем дапамагаць. У гэтым наша філасофія", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі