ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 5 жніўня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 12:27

Лукашэнка: Беларусь не Расія, улада тут на калені перад бізнесам не стане

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўлада не стане на калені перад бізнесам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы ўдзел у VI Усебеларускім народным сходзе.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць бізнес, калі ён працуе у інтарэсах краіны і яе грамадзян. Аднак, калі бізнесмены займаюцца дэструктыўнай дзейнасцю або парушаюць заканадаўства, адказ будзе адпаведны. "Мы будзем падтрымліваць любога бізнесмена, які патрыёт сваёй краіны. Не патрыёты нам не патрэбны, лепш няхай яны едуць з тымі грашыма, якія накралі, таму што яны перавернуць краіну", - эмацыянальна выказаўся кіраўнік дзяржавы.

"І запомніце: Беларусь не Расія, улада тут на калені перад бізнесам не стане. Думаю, Прэзідэнт Расіі пасля гэтых падзей задумваецца аб некаторых бізнесменах і іншых тварцах, якія (якраз як у Беларусі) сёння пераабуліся. Учора ўсміхаліся, поўзалі перад Пуціным - сёння Пуцін дрэнны. У Беларусі гэтага не было і не будзе, калі мы хочам захаваць краіну", - сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў: калі бізнес будзе сацыяльна адказным, дзяржава яго будзе падтрымліваць.

"Мы гаворым: дзяржава для народа, улада - народная. Але мы і павінны быць народнымі, бо ператворымся ў бананавую рэспубліку, дзе кожны грабе пад сябе. Калі багатыя людзі крыху ад сябе адшчыпнуць, трыма пальцамі, як кажуць у народзе, і аддадуць нямогламу, ім адплоціцца", - упэўнены беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаўся аб так званым дні салідарнасці. Паводле яго слоў, амаль 200 прадпрыемстваў у Мінску ў гэты дзень закрыліся для наведвальнікаў, такім чынам падтрымаўшы пратэсты. "Яны што дэфіцытныя ў нас? Асобныя гандлёвыя кропачкі, кафэшкі і іншыя. Я папярэдзіў Камітэт дзяржкантролю: закрыліся (не мы ж закрывалі) - каб ні адно не адкрылася", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя расіяне і ўкраінцы, калі абмяркоўваюць сітуацыю ў Беларусі, часта кажуць: беларусы не проста не пужаныя і не ведаюць, да чаго могуць прывесці пратэсты. Маўляў, "трэба, каб іх нехта пужнуў". "Кожны павінен думаць галавой. Я не хачу, каб пра мой народ гаварылі: яны не пужаныя, таму ім бацька дрэнны і ўлада дрэнная, усё дрэнна. Я не хачу, каб мой народ пужалі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі