Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 сакавіка 2022, 12:24

Лукашэнка: Беларусь не можа і не павінна прайграць у глабальнай інфармацыйнай вайне

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не можа і не павінна прайграць у глабальнай інфармацыйнай вайне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб бягучых пытаннях дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў свеце цяпер ідзе поўнамаштабная інфармацыйная вайна: за розумы людзей і будучыню дзяцей. "Мы прайграць гэту вайну не можам. У нас добрае зыходнае становішча, таму мы і не павінны яе прайграць, калі не дапусцім глабальных памылак", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што дзяржаўныя СМІ ўсё часцей перахопліваюць інфармацыю ў інтэрнэце. "Беларускія вядучыя тэлеканалы, "Советская Белоруссия", БЕЛТА прыкметныя там. Але гаварыць, што наша інфармацыя дамінуе, што мы там перамагаем, пакуль, напэўна, дачасна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на работу з кадрамі і развіццё чалавечага патэнцыялу. "Трэба, захоўваючы журналісцкія калектывы, знаходзіць новых людзей - маладых, крэатыўных і, самае галоўнае, патрыятычна настроеных. Павінна быць пераемнасць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі