Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2021, 09:00

Лукашэнка: Беларусь надае важнае значэнне развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва з Эквадорам

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эквадора Гільерма Ласа і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь надае важнае значэнне развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва з Эквадорам, які з'яўляецца важным партнёрам у лацінаамерыканскім рэгіёне.

"Упэўнены, што далейшае ўмацаванне беларуска-эквадорскага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах уяўляе інтарэс для абедзвюх дзяржаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гільерма Ласа добрага здароўя і плённай дзейнасці на карысць сваёй краіны, а жыхарам Эквадора - міру і згоды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі