5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Тайланда Маху Вачыралангкорна Бадзінтхаратхеппхаяварангкуна з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь надае важнае значэнне развіццю шматпланавых адносін з Тайландам. "Перакананы, што далейшае пашырэнне супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах цалкам адпавядае інтарэсам грамадзян абедзвюх дзяржаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каралю Тайланда моцнага здароўя і шчасця, а жыхарам гэтай краіны - міру і поспехаў.-0-