Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2019, 13:36

Лукашэнка: Беларусь можа быць на 50 працэнтаў багацейшая пры дбайным стаўленні да перапрацоўкі смецця

22 сакавіка, Баранавічы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь можа быць на 50 працэнтаў багацейшая пры дбайным падыходзе да перапрацоўкі смецця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Баранавіч і Баранавіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я сам некалі, абдумваючы гэта пытанне, прыйшоў да адназначнай высновы: калі б мы больш дбайна падыходзілі да гэтых рэсурсаў, мы на 50 працэнтаў былі б багацейшыя. Гэта значыць, мы сябе абядняем напалову. Аўчынка варта вырабу, і гэтым трэба займацца, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - За смеццеперапрацоўку ва ўсіх краінах змагаюцца, таму што гэта сартаванне - рэнтабельная вытворчасць".

Прэзідэнт прывёў у прыклад Швейцарыю: "Яны ж не вырабляюць шкло, як мы, традыцыйным спосабам. Яны бяруць і з бою шклатары вырабляюць усё шкло".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця гатовы падтрымліваць Беларусь у пытаннях перапрацоўкі другаснай сыравіны, і краіна будзе рухацца ў гэтым напрамку. "Ён гатовы нам даць крэдытаў, і нямала, пад мізэрны працэнт менавіта для дарог, для вады, для ачысткі ад прымесей жалеза і перапрацоўкі смецця. Добра, што да нас яны пайшлі, і нам трэба гэтым займацца", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі