1 верасня, Цяньцзінь /Кар. БЕЛТА/. Беларусь лічыць вельмі важным стварэнне агульнай навукова-інавацыйнай прасторы ШАС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні ў Цяньцзіні на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо сёння ёсць механізмы (ад рабочых груп да Міжбанкаўскага аб'яднання ШАС), якія могуць забяспечыць фінансаванне сумесных НДДКР і тэхналагічных стартапаў. Гэта асабліва актуальна, калі інавацыі становяцца ключавым фактарам устойлівага росту.
"Беларусь адкрыта да абмену вопытам і рэалізацыі сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, медыцыны, ІТ і прыкладных навук", - заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў важнасць умацавання сувязей паміж краінамі ШАС у сферах адукацыі, навукі і культуры. "Гуманітарнае вымярэнне ШАС важна напоўніць канкрэтным зместам і новымі магчымасцямі", - сказаў ён.-0-