ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 студзеня 2021, 18:39

Лукашэнка: Беларусь - лепшае месца, якое можна знайсці для ажыццяўлення ідэй алімпізму

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - лепшае месца, якое можна знайсці для ажыццяўлення ідэй алімпізму. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час цырымоніі кіраўнік дзяржавы вырашыў зрабіць адступленне, як адзначыў ён, на злобу дня. Ён нагадаў, што напярэдадні адбыліся перагаворы з кіраўніцтвам Міжнароднай федэрацыі хакея. На іх абмяркоўваліся пытанні арганізацыі ў гэтым годзе чэмпіянату свету.

"Не паспелі яны завяршыцца, як нашы збеглыя наваліліся на лепшых нашых сяброў (замежных сяброў, якія заўсёды падтрымлівалі і падтрымліваюць нас). Вельмі шкада, што ёсць сярод нас і такія. Але я хачу сказаць, калі ўжо гэта пытанне на слыху: мы гатовы да правядзення любых міжнародных (у тым ліку культурных) спартыўных спаборніцтваў. А што датычыцца чэмпіянату свету па хакеі, які мы выйгралі ў сумленнай барацьбе, я заявіў "міжнароднікам", што мы гатовы арганізаваць яго хоць заўтра. Але для гэтага яшчэ нямала трэба зрабіць. І, на жаль, давядзецца даказваць, што мы людзі, мы завёмся людзьмі і ў нас ёсць свая краіна! Але мы гатовы размаўляць з любымі сумленнымі людзьмі. У тым ліку з апазіцыяй. Але не са здраднікамі. Мы гатовы весці дыялог з любой апазіцыяй (вы гэта бачылі і ведаеце) па любых пытаннях, пачынаючы ад канстытуцыйных змяненняў і заканчваючы будучым нашай Беларусі. Але ні перад кім мы на калені не станем!" - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы ўжо за многія-многія стагоддзі настаяліся на каленях. Хопіць. Мы ўсталі з гэтых каленяў і будзем цвёрда стаяць на сваіх нагах. Таму хачу папярэдзіць на гэтым прыкладзе ўсіх, хто яшчэ цешыцца надзеяй перавярнуць краіну: нічога з гэтага не атрымаецца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у перагаворах з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазелем бакі сышліся на адным: спорт павінен аб'ядноўваць, а не раз'ядноўваць. "Вытрымаюць яны націск з боку сваіх жа палітыкаў - мы правядзём прыгожае спартыўнае свята ў нашай краіне. Можам і без Латвіі, калі яны гэтага не хочуць", - адзначыў беларускі лідар.

"Упэўнены, што наша Беларусь, прыгожая, гасцінная і бяспечная, - лепшае месца, якое можна знайсці для ажыццяўлення ідэй алімпізму, культурных ідэй. І мы гатовы гэта зрабіць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Яшчэ раз падкрэсліваю: гатовы весці ў гэтым плане дыялог з любымі сіламі, апазіцыйнымі, не апазіцыйнымі, якія будуць працаваць на тое, каб у краіне было лепш. Нельга пабудаваць краіну і нават у Беларусі ўзяць уладу, грунтуючыся на разбурэнні. Беларусы не пацерпяць адкату назад, разбурэння. А потым, як нам абяцаюць, мы ўсё гэта пераадолеем і станем багатымі - так нідзе не было і не будзе. Суседнія прыклады сведчаць пра адваротнае".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі