
Ашок Кумар і Аляксандр Лукашэнка
11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь імкнецца выйсці з Індыяй на стратэгічны ўзровень адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы даверчыя граматы пасла Індыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Індыя не проста наш даўні сябар і партнёр. Мы імкнёмся выйсці з вашай краінай на стратэгічны ўзровень адносін", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пры падтрымцы Нью-Дэлі ў 2024 годзе Мінск стаў паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і атрымаў статус краіны - партнёра БРІКС. "Мы вельмі ўдзячныя кіраўніцтву Індыі за гэтыя крокі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-
