ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 мая 2023, 09:01

Лукашэнка: Беларусь імкнецца да развіцця ўсебаковых адносін з Іарданіяй

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу ІІ з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Рэспубліка Беларусь імкнецца да развіцця ўсебаковых адносін з вашай дружалюбнай краінай, якая карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на міжнароднай арэне. Упэўнены, што пашырэнне дыялогу на прынцыпах роўнасці і ўзаемнай павагі адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў і значная геаграфічная аддаленасць паміж Мінскам і Аманам не стане перашкодай для пошуку шляхоў актывізацыі супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каралю Іарданіі і яго блізкім моцнага здароўя і даўгалецця, а народу краіны - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі